Дзяржаўная філармонія пачысціла арган


У новым сезоне ў філармоніі будзе гучаць высокатэхналагічны арган з сэнсарным кіраваннем.
{movie}Дзяржаўная філармонія пачысціла арган|right|12414{/movie}
Дзяржаўная філармонія пачала новы, 76-ты сезон. Галоўнаю разынкаю ўрачыстасці зрабілася прэзентацыя адноўленага аргану. Яму пачысцілі трубы, апроч таго, інструмент чэшскай вытворчасці, што ўпершыню ў сценах менскай філармоніі загучаў паўстагоддзя таму, зазнаў высокатэхналагічныя змены.
Пераключэнне рэгістраў і клавіятураў стала прасцейшым – раней гэта рабіў адмысловы асістэнт, а цяпер – сам арганіст, адною кнопкаю. Ацаніць новае гучанне можна падчас канцэртаў з цыклу “Шэдэўры сусветнага арганнага мастацтва”, якія ў новым сезоне працягнуцца.

Апроч іх, у філармоніі аматарам класічнай музыкі абяцаюць яшчэ шмат цікавага.

ЮРЫЙ ГІЛЬДЗЮК, МАСТАЦКІ КІРАЎНІК ФІЛАРМОНІІ: «Вядома, восьмы фестываль Башмета адкрыецца ў нас 1-га кастрычніка – там шмат знакамітасцяў і карыфееў. Нас чакае конкурс імя Ельскага – скрыпічны конкурс, які без філармоніі не адбываецца. У нашых сценах гэта пройдзе ў лістападзе з удзелам акадэмічнага сімфанічнага аркестру. Будуць гучаць скрыпка, альт, віяланчэль».

З новым сезонам з філармоніі не знікнуць і ўжо звыклыя для сталічнае публікі “джазавыя вечары”.

У поўным выданні вы таксама знойдзеце навіны на наступныя тэмы: на фестывалі «Белая вежа» ў Берасці паказалі спектакль пра згубленыя фартэпіяна; Юрый Стаюнічаў зняў лаіў-відэа для гурта «Naka»; «Упораты» ліс станчыў у новым гіце «YouTube».
{movie}Агляд падзеяў культуры (10.09.2013)|right|12413{/movie}
Мар’яна Чарняева, „Навіны культуры”

Стужка навінаў