У Гомелі французаў можа чакаць «Беразіна»


Выйсце французскай зборнай у плэй-оф чэмпіянату свету па футболе, як прызнаўся французскі трэнер, вісіць на валаску. Калі беларуская каманда выстаіць у сённяшнім матчы, для французскай дружыны гэта можа стаць «другою Беразіною».

{movie}Беларусь-Францыя: падрыхтоўка да матчу + каментары|right|12411{/movie}

«Гэта будзе гульня, у якой мы мусім перамагаць. Тое, што здарылася на папярэдніх матчах, тое, што нас можа чакаць у кастрычніку, цяпер мяне не так непакоіць, як гэтая гульня», – заявіў на прэс-канферэнцыі трэнер французскай зборнай Дыд’е Дэшан. Шанцы французскай каманды здабыць 1 месца ў групе невялікія, таму французам трэба забіваць, каб аказацца найлепшымі сярод тых, хто зойме другія радкі ў групах.

«Мы будзем імкнуцца паказаць добры футбол. Я бачу, што хлопцы настроеныя рашуча і сур’ёзна. Будзе добры футбол і з нашага боку, і з боку суперніка», – сказаў на перадматчавай канферэнцыі трэнер беларускай зборнай Георгій Кандрацьеў.

Нашая каманда застаецца ў самым нізе ў турнірнай табліцы сваёй групы з чатырма пунктамі. Зрэшты, тое, што беларусам губляць няма чаго, можа згуляць сваю ролю ў сённяшнім двубоі, які беларусы правядуць дома – гульна распачнецца а 22:00 на Цэнтральным стадыёне ў Гомелі.

«Настрой баявы ды іншага не можа быць, бо мы гуляем з грозным супернікам. Дома, са сваймі трыбунамі хочам дасягнуць станоўчага выніку. Падтрыманне трыбунаў заўсёды важнае – мы гуляем для заўзятараў, а іхнае падтрыманне важнае для нас», – сказаў паўабаронца нашай зборнай Антон Пуціла.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары