Больш галасоў у Сабяніна, але перамог... Навальны?


Паводле афіцыйных вынікаў галасавання на выбарах мэра Масквы перамог стаўленік Пуціна Сяргей Сабянін. Але з мінімальнаю перавагаю, што аддзяляе ад неабходнасці праводзіць другі тур – 51,37 %.

{movie}Жыхары Масквы пра выбары мэра|right|12397{/movie}

Нараджэнне новай апазіцыі

Сяргей Сабянін, фота http://vdmsti.ruСяргей Сабянін, фота http://vdmsti.ruПаводле прагнозаў расейскіх сацыёлагаў, Аляксей Навальны на выбарах мог разлічваць не больш як на 20 % галасоў. Лічылася, што Сяргей Сабянін, маючы ў руках адміністратыўны рэсурс, а за спінаю – падтрыманне Крамля, пераможа апазіцыянера нават пры абсалютна празрыстым працэсе галасавання і падліку бюлетэняў.

Але ў выніку Навальны атрымаў 27,24 % галасоў. Здавалася б, гэта ўдвая менш, чымся ў Сабяніна (51,37 %). Аднак праўладны кандыдат нават у “цяплічных” умовах не дасягнуў 60 %, як гэта прагназавалася напярэдадні. Больш за тое: усяго 1,37 % галасоў аддзяляюць ад неабходнасці правесці другі тур.

Феномен гэтай выбарчай кампаніі Навальнага ў тым, што яна фінансавалася ягонымі прыхільнікамі. Паводле штабу Навальнага, удалося сабраць $ 3 млн.

Навальны патрабуе другога туру

Штаб Навальнага не прызнае афіцыйных вынікаў выбараў, сам Навальны патрабуе іх ануляваць. Сумневы выклікаюць галасы, якія Сабянін атрымаў на выязным галасаванні – менавіта выбарцы, што галасавалі ў хаце, найбольш актыўна падтрымлівалі праўладнага кандыдата.

Незалежныя назіральнікі ды прыхільнікі Навальнага паведамляюць, што на шэрагу участкаў для галасавання пасля таго, як стала ясна, што Сабянін не набірае прагназаваных 60 %, быў абвешчаны пералік галасоў. Але гэтым разам – без назіральнікаў.

Другі тур выбараў можа стаць сапраўдным каталізатарам зменаў: пабачыўшы, што Навальны ў стане абараніць інтарэсы сваіх выбарцаў і нават перамагчы Крэмль, шмат якія масквічы могуць перайсці на ягоны бок. А для Уладзіміра Пуціна пройгрыш Сабяніна можа стаць занадта моцным ударам. Таму наўрад ці расейскія ўлады дапусцяць правядзенне другога туру. Тым не менш, штаб апазіцыйнага кандыдата заяўляе, што будзе дамагацца паўторнага галасавання і выведзе прыхільнікаў апазіцыянера на мітынгі пратэсту.

Беларускім вокам: выбары не былі вольныя і справядлівыя

Прадстаўнік беларускай дыяспары ў Маскве, публіцыст Алесь Чайчыц быў чальцом адной з выбарчых камісіяў. “Спальны раён, звычайны ўчастак для галасавання ў школе. Непасрэдна падчас галасавання я парушэнняў не заўважыў. Былі дробязі, але агулам гэтыя выбары нашмат больш чыстыя, чымся тыя ж прэзідэнцкія. Не было “каруселяў”, было менш махляванняў са спісамі выбарцаў”, – зазначае Алесь Чайчыц.

Аднак публіцыст падкрэслівае, што справядлівымі ды свабоднымі гэтыя выбары назваць нельга. Перадусім – з-за самой хады выбарчай кампаніі.

Паводле суразмоўцы, апазіцыя не мела дастатковага доступу да медяў. “Дзяржаўныя медыі, а найперш тэлебачанне былі цалкам на баку Сабяніна, ён быў у яскрава прывілеяваным становішчы”, – падкрэсліў публіцыст. Тым не менш Алесь Чайчыц заўважае, што нягледзячы на такі рэсурс, на ягоным выбарчым участку Сяргей Сабянін не набраў 51 % галасоў, за Навальнага ж прагаласавалі больш за 30 % выбарцаў.

Міхась Ліхтаровіч, Аліна Радачынская, belsat.eu

Стужка навінаў