«У паліцыі сказалі: вы не ў той краіне нарадзіліся»


Што рабіць беларусу, які застаўся без дакументаў у чужой краіне? Госця праграмы «ПраСвет», паэтка ды тэлевядоўца «Белсату» Валярына Кустава трапіла ў такую сітуацыю падчас падарожжа ў Грэцыю.

{movie}«У паліцыі сказалі: вы не ў той краіне нарадзіліся»|right|12387{/movie}

Хто рэальна можа дапамагчы ў падобнай сітуацыі? Валярына Кустава распавядае, што нават нягледзячы на наяўнасць копіі пашпарту, яе не выпускалі з краіны. «У паліцыі сказалі: вы не ў той краіне нарадзіліся», – гаворыць Валярына.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных справаў Андрэй Савіных звяртае ўвагу на тое, што за мяжою трэба асабліва пільна сачыць за дакументамі. «Лепш за ўсё мець ксеракопіі дакументаў, а самыя дакументы трымаць у нумары гатэлю ў сейфе, не браць з сабою на пляж ці экскурсіі. Але калі дакументы скралі, ці згубілі, то трэба звяртацца ў консульскую ўстанову ў краіне перабывання. Консул, пацвердзіўшы грамадзянства, выпіша пасведчанне аб вяртанні на радзіму. Трэба таксама разумець, што гэта не самая прыемная працэдура», – зазначыў чыноўнік.

«Цяпер я трымаю пашпарт «пры сэрцы», нават калі гэта нязручна, і вельмі раю адмысловыя нацельныя торбачкі, куды можна пакласці важныя дакументы», – гаворыць Валярына.

Глядзіце больш – у праграме «ПраСвет»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў