У настаўніцы рускай мовы і палітрука ня можа быць такой дачкі


У прэм’ерным выданні «Размовы Калінкінай» жонка былога палітвязня Змітра Дашкевіча Наста. Гісторыя іх знаёмства і «хаджэння па муках» – гэта гатовы сцэнар для мастацкага фільму пра каханне ў вязніцы: пазнаёміліся яны ля ізалатара на Акрэсціна, рукі Насты Зміцер прасіў з ізалатара на Валадарцы, жаніліся ў гарадзенскай турме і вось цяпер, калі Зміцер нарэшце на волі – яны пабраліся шлюбам. {movie}Наста Дашкевіч у прем’ернай “Размове Калінкінай” |left|12382{/movie}

Маладыя рэвалюцыянеры- яны шукалі шчасця для сваёй краіны, прайшлі праз многія выпрабаванні. Рэвалюцыі не зрабілі, а вось сваё шчасьце знайшлі, пра што і пойдзе гаворка ў «Размове Калінкінай» .

«Зміцер не змяніўся. Вось як развіталася з ім 2 гады і 8 месяцаў таму, такім ён і прыйшоў дахаты. Можа нешта ёсць у размове ці ў рухах, якія сведчаць пра тое, што ён быў у камэры доўгі час, але ніякіх новых рысаў няма – гэта той самы чалавек, з якім я развітвалася. Цяпер ён разумее, што ў яго новы статус і я ў захапленні назіраю за ім», – распавядае Наста Дашкевіч.

Змітра ўпершыню яна пабачыла ў 2004 годзе, але добра запомніла першую сустрэчу. Дзяўчына шукала моладзевай арганізацыі, у якой моладзь паміж сабой размаўляе па-беларуску. Ня вельмі добра ведала, што такое Малады Фронт, на дадатак, калі прышла ўпершыню ва ўправу, аказалася, што лідэр сядзіць на сутках, Наста нават крыху спалохалася, куды яна патрапіла, за што актывісты руху сядзяць ў турме? З сябрамі яна пайшла сустракаць лідара суполкі, якога, дарэчы, ніколі не бачыла, пад Акрэсціна.

«Адчыняюцца акрэсцінскія брамы і выходзіць такі светленькі, худзенечкі, мілавідны хлопчык, з блакітнымі, вялікімі вачыма, падыходзіў да ўсіх, размаўляў, дзякаваў кожнаму за тое, што прыйшоў настолькі ветліва, настолькі акуратна. Тады ў мяне паявілася такое адчуванне несправядлівасці. Я тады глядзела на яго, яшчэ й думаць не думала, што так моцна пакахаю гэтага чалавека, я глядзела і думала, што гэта цудоўны, светлы, пазітыўны чалавек», – кажа жонка былога палітвязня. Больш глядзіце у «Размове Калінкінай».

КР, belsat.eu

Стужка навінаў