Жанна Літвіна: праблемы беларускіх незалежных медыяў надалей невырашальныя


Крымінальную справу ў дачыненні Андрэя Пачобута спынілі. На сённяшні дзень пераследу няма. Знялі абвінавачанні з Антона Сурапіна. І гэтую станоўчую з’яву можна разглядаць як наступствы візіту ў Беларусь высокага прадстаўніка АБСЕ ў пытаннях па медыях Дуні Міятавіч (Dunja Mijatović) – мяркуе старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў. {movie}Жанна Літвіна: праблемы беларускіх незалежных медыяў надалей невырашальныя|left|12370{/movie}

Пры гэтым Жанна Літвіна зазначае, што на фоне пазітыўных аспектаў з’явілася справа з прызнаннем экстрэмісцкім альбому “Pressfoto”, адбыўся шэраг затрыманняў журналістаў, выклікаў у пракуратуру і вынясення афіцыйных папярэджанняў за супрацу з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Інакш кажучы, тыя праблемы, якія нас хвалююць, яны надалей носяць вельмі сістэмны характар ды, на жаль, яны надалей невырашальныя – падсумоўвае старшыня БАЖ.

КР, belsat.eu

Стужка навінаў