Мастак Аляксей Хацкевіч прынёс «D.A.R.» беларускім людзям


Калі хто не ведаў, Саша з дуэту «Саша і Сірожа» – гэта мастак-эксперыментатар Аляксей Хацкевіч. Учора ў галерэі «Ў» Хацкевіч паказаў публіцы свой «D.A.R.» – прыдуманы ім самім стыль, які расшыфроўваецца як дэкаратыўна-абстрактны рэалізм. Хаця паняцці абстракцыі ды рэалізму адно адное адмаўляюць, Хацкевічу (на мянушку Хацон) гэта аніяк не перашкодзіла. {movie}Мастак Аляксей Хацкевіч прынёс «D.A.R.» беларускім людзям|left|12369{/movie}

Мастак тлумачыць: «Я хачу нашым людзям падарыць новы кірунак у мастацтве, які дазваляе спалучаць мастацтва ўсіх кантынентаў, мастацтва класікаў і непрафесіяналаў, дзяцей, абсалютна ўсіх. Можна выкарыстоўваць усё».

Хацкевіч падкрэслівае, што яму не падабаецца памкненне сучасных мастакоў бударажыць думкі гледачоў праз негатыў, таму Хацон намагаецца рабіць светлае, смешнае, радаснае. Падсілкавацца такой энергетыкай, як бачым, на адкрыццё выставы прыйшло нямала ахвотных.

Іншыя тэмы: Журналістаў «Навінаў культуры» выгналі з прэм’еры балету «Вітаўт» у Оперным тэатры праз намер узяць інтэрв’ю ў міністра культуры. Галоўная інтрыга перакладніцкай прэміі часопісу «Прайдзісвет» разгорнецца ў намінацыі «Проза». У Магілёве продаж гістарычнай літаратуры, у ліку якой новая кніга Алеся Белага «Хроніка Белай Русі» і розныя нумары часопісу «ARCHE», выклікала сапраўдны пакупніцкі ажыятаж. Беларускія дызайнеры адчыняюць уласныя экспазіцыі на «Wawa Design Festiwal» у Варшаве.

Адэля Дубавец

Стужка навінаў