Альтэрнатыва традыцыйным касмічным спадарожнікам


Кампанія “Тытан Аэраспэйс” прапаноўвае альтэрнатыву звычайным касмічным спадарожнікам, гэта вышынны беспілотны самалёт “Solara”, здольны лётаць у верхніх пластах атмасферы да пяці гадоў без перапынку! (Сюжэт праграмы “Дэвайс”)

Цяпер фірма працуе над дзвюма мадэлямі рознай вагавой катэгорыі, якія здольны несці ад 32-ух да сотні кілаграмаў карыснага грузу. У абедзвюх мадыфікацыях паверхня крыла і хвост будзе пакрыты сонечнай батарэяй. Яна дазволіць беспілотніку генераваць да сямі кілават электрычнасці за дзень і назапашваць энергію ў акумулятары для начных пералётаў. Самалёт будзе лётаць на вышыні 20-ці кіламетраў і стане незалежны ад умоваў надвор’я. Прылада зможа выконваць усе задачы гэтак званых нізкалЁтных спадарожнікаў ці, да прыкладу, забяспечыць мабільнаю сувяззю да 17-ці тысячаў квадратных кіламетраў, што адпавядае сотні звычайных сотавых вышак.

{movie}Альтэрнатыва традыцыйным касмічным спадарожнікам |right|12368{/movie}

Больш цікавых навін са свету навукі, тэхналогій ды гаджэтаў глядзіце ў праграме «Дэвайс», якая выходзіць кожны панядзелак а 19:25. Выданне можна глядзець у онлайн-трансляцыі. Праграма даступныя таксама ў архіве каналу.

{movie}Праграма “Дэвайс” (06.09.2013) |right|12367{/movie}

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў