Перадпрэм’ерны паказ «Глыбоцкай змовы» з зоркамі «Белсату»


https://youtu.be/Pe8isjePpDw
Падлеткі, якія марылі быць беларусамі. Фільм «Глыбоцкая змова» Валера Мазынскага можна было паглядзець у Менску на закрытым паказе.

Сяргей Філімонаў, Кася Камоцкая, Уладзімір Мацкевіч, Віктар Корзун і шмат іншых вядомых гасцей пабачылі фільм першыя. Пасля прагляду госці абмеркавалі стужку. Галоўнаю думкаю сталася перакананасць, што мы мусім узгадваць, фіксаваць і рэканструяваць невядомыя эпізоды нашай гісторыі, якія могуць быць узорнымі прыкладамі патрыятызму. А іх багата!
{movie}Глыбоцкая змова. Трэйлер|right|12365{/movie}

А гледачы нашага тэлеканалу змогуць паглядзець фільм у суботу, 7 верасня, а 21:15 і ў тэлевізары, і падчас онлайн-трансляцыі на сайце. Пасля фільм будзе даступны да прагляду і спампоўвання ў нашай фільматэцы.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары