Едзеш «на закупы»? Дай $ 100 Лукашэнку!


Кіраўнік дзяржавы прапаноўвае ўвесці выязное мыта для беларусаў, што рушаць за мяжу за пакупкамі. «Нашыя людзі $ 3 млрд на год вывозяць за мяжу ў Еўразвяз!» – абурыўся Аляксандр Лукашэнка.

«Дык вось, я даўно даручыў: калі выязджаеш за межы, няважна навошта, заплаці выязное мыта. Гэта будзе так: мы цябе на мяжы абслугоўваем – $ 100 з носа плаці ды едзь за мяжу», – заявіў Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемства «Мотавела».

Паводле кіраўніка дзяржавы, гэта мае прастымуляваць продаж бытавой тэхнікі ды іншых тавараў айчыннай вытворчасці. «$ 3 млрд вывезлі ім туды грошай, у іх развіваецца гандаль, вытворчасць, а мы боўтаемся тут, як дурні», – дадаў Лукашэнка.

{movie}А.Лукашэнка:едзеш за барахлом – заплаці. Відэа belta.by|right|12366{/movie}

МЛ, паводле БелТА, відэа belta.by

Стужка навінаў