«Белсатаўцам» не даюць зняць рэпартаж нават пра балет


Здымачную групу нашага тэлеканалу выгналі з пастаноўкі балету «Вітаўт», што дэманстравалася ў Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы і балету Беларусі. Адміністрацыі не спадабалася, што журналісты пачалі задаваць пытанні міністру культуры Барысу Святлову.

{movie}Ярмошына і ўсе-усе-усе|right|12364{/movie}

Аператар Аляксандр Баразенка і журналіст Алег Ражкоў заранёў атрымалі акрэдытацыю ў тэатры. «Ніякіх праблемаў з акрэдытацыяй не было, і толькі ў самім тэатры высветлілася, што нас нечакана выкраслілі са спісаў. Паводле намесніка дырэктара тэатру, праз тое, што «Белсат» не мае акрэдытацыі пры МЗС», – распавядае журналіст Алег Ражкоў.

Журналісты спрабавалі ўзяць інтэрв’ю ў міністра культуры Барыса Святлова, і менавіта ў гэты момант да іх падбеглі спужаныя адміністратары тэатру. «Мы толькі хацелі спытаць пра самую пастаноўку. Наколькі важна рабіць гістарычныя пастаноўкі, не проста мастацкія творы, а звязаныя з нашаю гісторыяй і культураю. Чаму сам Святлоў вырашыў прыйсці на «Вітаўта», – кажа журналіст «Белсату».

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў