Гурт «Крама» выкраслілі з чорнага спісу


https://youtu.be/ruAQaJXNHZ0
Генералы айчыннага року, гурт „Крама”, не схаваліся ў бульбу, а распачалі восень сольным канцэртам. На будучыню пакуль не загадваюць, але абяцаюць, па магчымасці, шмат выступаць па клубах.

ІГАР ВАРАШКЕВІЧ, ЛІДЭР ГУРТА „КРАМА”: «Ну, так як у нас краіна сюрпрызаў, сюды можна завітаць і апынуцца за кратамі. Таму загадваць вельмі цяжка. Пакуль ёсць магчымасць працаваць, мы будзем працаваць, а наколькі шчыльны будзе графік, я ня ведаю. Думаю, не, я нават упэўнены на 99 %, што калі мы захочам праехацца па Беларусі, як і раней, мы не зможам гэтага зрабіць, але ў Менску будзем паціху працаваць па клубах».

{movie}Ігар Варашкевіч пра дазвол на канцэрты “Крамы” |right|12344{/movie}

Доўгі час „Крама” не выступала, трапіўшы пад негалосную забарону. Цяпер жа музыкі канстатуюць пэўнае пацяпленне.
Як сведчыць сама за сябе напоўненасць клубу „Графіці”, выступу легендаў у Менску сапраўды зачакаліся.

{movie}Выступ “Крамы” у клубе “Графіці” |right|12345{/movie}

ЮВ, belsat.eu

https://youtu.be/ScIeI57pmwo

Глядзі таксама
Каментары