Герояў культавай гульні «GTA V» агучвалі сапраўдныя гангстары


Аўтар сцэнару гульні заявіў, што персанажаў у ёй агучвалі сапраўдныя злачынцы. Лэзлаў Джоўнз распавёў чыкагскаму радыё, што кампанія-распрацоўніца «наняла гэтых хлопцаў, каб запісаць галасы гангстэраў, бо не хацела, каб нейкі тупы акторык з Лос-Анджэлесу, які хадзіў у элітную школу, са скуры вон лез, каб зграць бандыта».

{movie}GTA 5 Trailer |left|12343{/movie}

Каб адшукаць сапраўдных бандзюгаў, кампанія «Rockstar Games» прыцягнула адмыслоўца, які знайшоў гангстэраў з сальвадорскай групоўкі. Адзін з тых хлопцаў літаральна днямі вызваліўся з турмы. Паводле задумы, галасы бандытаў максімальна наблізяць геймераў да рэчаіснасці.

Дарэчы, месцам дзеяння новай гульні стаў усё той жа выдуманы горад: Лос-Сантас, які нагадвае Лос-Анджэлес. Упершыню горад з’явіўся ў папярэдняй серыі гульні «GTA»: «San Andreas». А вось героі Пяцёркі ўсё новыя, ды іх, як аказалася, цяпер трое. Майкл – былы рабаўнік банкаў на пенсіі – жадае забыцца на сваё крымінальнае мінулае і прысвячае ўвесь свой час сям’і. Франклін – злодзей-пачатковец. Трэвар – былы вайсковец, які ператварыўся ў жорсткага псіхапата з фільмаў Тарантына. Галоўная мэта герояў – зарабіць максімальную колькасць грошай шляхам злачыннай дзейнасці.

Папярэдняя версія гульні мела 27,5 мільёнаў продажаў у свеце. Культаваю яна сталася і ў Беларусі.

Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў