«Прабіваць па базе» – легальна ці не?


Справа Сноўдэна зноў зрабіла актуальным пытанне бяспекі ды аховы персанальных звестак. Але – у глабальным маштабе. Як у Беларусі ахоўваць персанальную інфармацыю, ці абароненыя мы ў гэтым сэнсе? Глядзіце “Размову Мацкевіча” на тэлеканале “Белсат”.

{movie}”Размова Мацкевіча”: «Прабіваць па базе» – легальна ці не?|right|12341{/movie}

Госця праграмы – юрыстка, праваабаронца Дар’я Каткоўская гаворыць, што сёння ў Беларусі фактычна няма закону, які дэталёва рэгулюе, як захоўваць асабістую інфармацыю, як перадаваць.

“Перадаюцца звесткі ад мабільных аператараў без згоды асобы, перадаецца інфармацыя ў рэкламнай сферы: прыходзяць рассылкі, на якія асоба не падпісвалася. Або інфармацыя пра стан здароўя: вядомая сітуацыя, калі быў апублікаваны медычны дыягназ вядомага блогера, на падставе якога ён не пайшоў у войска. А цяпер немагчыма знайсці канцоў – хто выдаў гэтую інфармацыю”, – гаворыць Дар’я Каткоўская.

Глядзіце больш – у “Размове Мацкевіча”!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў