«Ногі дагары задзяру, будзеш вісець на х..., як жаба»


У праграме “Маю права” прадэманстраваны відэазапіс, які Ігар Пцічкін запісаў на тэлефон у міліцэйскім пастарунку. Міліцыянты пагражаюць катаваннямі маладому мужчыну за тое, што той спрабаваў заступіцца за іншага затрыманага. Што ж адбывалася у СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага, адкуль Ігар не выйшаў жывы? Сваякі загінулага працягваюць шукаць праўду.

{movie}”Маю права”: справа Ігара Пцічкіна|right|12340{/movie}

Яшчэ слова скажаш, ногі дагары задзяру на х…, будзеш вісець на х…, як жаба, на х…! Проста так на х…, верыш?” – гэткім маналогам міліцыянты адрэагавалі на заўвагу з боку Ігара Пцічкіна. І дадалі: пакуль ты тут, ніякіх правоў у цябе няма.

Менчука Ігара Пцічкіна асудзілі на 3 месяцы арышту за кіраванне аўтамабілем без правоў. 2 гады таму суд забараніў яму сядаць за стырно аўтамабіля цягам 5 гадоў. 21-гадовы Ігар Пцічкін на судовым паседжанні прызнаў сваю віну. 30 ліпеня ён прыехаў у РУУС Заводскага раёну, адкуль маладзёна этапавалі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага ў Менску, дзе ён мусіў адбываць пакаранне. Праз чатыры дні працаўнікі турмы патэлефанавалі маці Ігара Пцічкіна і паведамілі пра ягоную смерць.

Сляды збіцця на целе Ігара Пцічкіна.Сляды збіцця на целе Ігара Пцічкіна.“Я ведаю, што яго забіла міліцыя”, – гаворыць маці Ігара. У якасці доказаў – фотаздымкі Пцічкіна пасля смерці – са шматлікімі слядамі катаванняў.

Праваабаронца Алена Красоўская, медык паводле адукацыі, асабіста аглядала цела загінулага. Адмыслоўца канстатуе шматлікія пабоі. Афіцыйны ж медэксперт не заўважыў нічога незвычайнага, у тым ліку пераломаў рэбраў і рукі. Алена Красоўская, што раней сама працавала ў турэмным шпіталі, гаворыць, што такія сляды на руках, як у Ігара, маглі з’явіцца ад кайданкоў, калі чалавека падвешваюць за іх, або шмат разоў падымаюць за кайданкі з падлогі.

Родныя Ігара разам з праваабаронцамі патрабуюць паўторнай экспертызы. Падрабязнасці справы аб смерці Ігара Пцічкіна – у матэрыяле праграмы “Маю права”.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў