Ініцыятары Народнага рэферэндуму робяць стаўку на народ


Ахова здароўя, праблемы адукацыі, пенсійная палітыка ды выбары – у пошуках саюзнікаў у крэўных пытаннях ініцыятары Народнага рэферэндуму робяць стаўку на народ. Працоўная вандроўка па 30-і гарадах Беларусі пераканала апазіцыйных лідараў, што да дыялогу ды нават кансалідацыі дзеля развязання праблемаў беларусы гатовыя. Аднак…

АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»: “Значная частка людзей кажа: чым вы будзеце лепшыя за Лукашэнку? Што вы зробіце для краіны? І тут рэферэндум таксама можа на многае адказаць”.

У кастрычніку адмысловая грамадская рада вылучыць 5 канкрэтных пытанняў, а да канца года актывісты кампаніі плануюць сабраць неабходныя 50 тысяч подпісаў дзеля ініцыявання рэферэндуму. Аднак вялікіх спадзеваў, што Палата Прадстаўнікоў прапусціць прапанову, у апазіцыйных палітыкаў няма.
{movie}Стаўка на… народ|right|12336{/movie}
АЛЯКСЕЙ ЯНУКЕВІЧ, БНФ: “Тады мы пяройдзем на наступнага этапу – мы будзем збіраць тую колькасць подпісаў
неабходную, каб грамадзяне самыя маглі ініцыяваць правядзенне рэферэндуму”.

Але нават калі сабраныя подпісы ўлады прызнаюць несапраўднымі, праца Народнага рэферэндуму на гэтым не скончыцца. Паводле палітыкаў, галоўная мэта – усталяваць цесную супрацу паміж грамадствам і апазіцыяй.

АЛЯКСАНДР МІЛІНКЕВІЧ, РУХ «ЗА СВАБОДУ»: “Збор подпісаў за рэферэндум будзе скарыстаны падчас мясцовых выбараў. Прыйдуць людзі, мясцовыя актывісты, людзі якіх ведаюць і будуць размаўляць пра супольныя праблемы”.

Удзельнікі Народнага рэферэндуму – рух “За свабоду”, кампанія “Гавары праўду!”, партыя БНФ ды сацыял-дэмакраты – маюць намер ісці на мясцовыя выбары агульным спісам ды нават не супраць кааліцыі з тымі, хто скептычна ставіцца да ідэі рэферэндуму – кампаніі “За вольныя выбары дзеля лепшага жыцця”.

УЛАДЗІМІР НЯКЛЯЕЎ, «ГАВАРЫ ПРАЎДУ!»: “Я не бачу праблемы ў тым, каб мы ўдзельнічалі ў іх кампаніі, а яны ў нашай, вось вам і супольная праца”.

ІРЫНА ВЕШТАРД, БСДП: “Трэба змагацца за беларускі народ, за ягоныя думкі, каб ён нас апазіцыю падтрымаў”.

А таму, каб ахапіць ды абудзіць ідэяй рэферэндуму ўсю краіну, восеньскі акцэнт актывісты кампаніі зробяць на маленькія гарады і мястэчкі.

Вольга Саўле, “Аб’ектыў”

Стужка навінаў