Стан беларускай адукацыі раўняюць з наступствамі чарнобыльскай катастрофы


Амаль 41 000 абітурыентаў не набрала сёлета на цэнтралізаваным тэставанні мінімальных балаў, неабходных для падавання дакументаў у ВНУ. Шмат абітурыентаў набралі мінімальныя балы. Усё гэта адмоўна сведчыць пра якасць беларускай адукацыі. Можа, на першы погляд праблемы ў галіне адукацыі і “нябачныя”, але закранаюць сотні тысячаў людзей.

На думку былога прарэктара БДУ Анатоля Паўлава, стан беларускай адукацыі можна параўнаць з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. Паводле яго, сістэма адукацыі – гэта настолькі тонкі інструмент, што, разладзіўшы яго сёння, спатрэбіцца каласальнае ўкладанне сродкаў і не адзін дзясятак гадоў, каб настроіць яго ў будучыні, а пра гэта ніхто не дбае. {movie}Анатоль Паўлаў пра адукацыю ў Беларусі|left|12327{/movie}

Праблема адукацыі застаецца па-за зонаю ўвагі як уладаў, так і апазіцыі, – заявіў Паўлаў. – Мы фактычна разбазарваем свой высокі інтэлектуальны патэнцыял, які ў нас быў у СССР. Накладаецца яшчэ і тое, што самыя разумныя дзеці пакідаюць краіну”.

На думку старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі, былога настаўніка, праблемы беларускай адукацыі – не толькі ў самім міністэрстве ці канкрэтнай школе. На іх уплывае стратэгія развіцця Беларусі ды вызначэнне прыярытэтаў. Таму, дадае палітык, грамадства мае адмовіцца ад будаўніцтва паліцэйскай дзяржавы, дзе асноўныя выдаткі накіроўваюцца на ўмацаванне сілавога складніка.{movie}Лябедзька пра стан беларускай адукацыі|left|12326{/movie}

На першы план маюць выйсці адукацыя і ахова здароўя – ад гэтага залежыць якасць патэнцыялу. Ад гэтага залежыць прафесіяналізм і ўрадоўца, і чальца парламенту, і чыноўніка – літаральна ўсіх”, – мяркуе палітык. Лябедзька заяўляе пра гатовасць ягонай структуры да супрацы з Балонскім камітэтам: сярод іншага, да канца года АГП намерваецца падаць Міністэрству адукацыі свае прапановы для рэарганізацыі сістэмы вышэйшай адукацыі.

Караліна Русіновіч, МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў