Вяртаючы «калійныя» $ 100 млн, Менск згубіць $ 160 млн на нафце


У верасні Беларусь мае атрымаць на 400 тысяч тонаў нафты менш, чым планавалася. «Праз гэта мы толькі ў верасні згубім $ 160 млн», – гаворыць эканамічны аглядальнік «Белгазеты» Сяргей Жбанаў. Якія яшчэ наступствы «калійнай вайны» нас чакаюць? Глядзіце «Размову Мацкевіча».

{movie}Сяргей Жбанаў у “Размове Мацкевіча”|right|12324{/movie}

Эканамічныя войны і напружанасць у гэтак званай Саюзнай дзяржаве сталі амаль паўсядзённаю практыкай. Але падзеі вакол Беларускай калійнай кампаніі пакідаюць адчуванне, што адбываецца штосьці незвычайнае і новае.

Афіцыйная Масква не спяшалася з адказам на арышт гендырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгартнера. Кіраўніцтва суседняй дзяржавы дагэтуль не выказвалася з гэтай нагоды, аднак ужо з’явіліся першыя сігналы незадаволенасці: гэтак, у галоўнага санітарнага доктара Расеі нечакана паўсталі прэтэнзіі да якасці беларускіх малочных вырабаў. Але ў выпадку эскалацыі канфлікту, эканамічныя наступствы для афіцыйнага Менску могуць быць значна горшыя.

Аднак, паводле госця праграмы, «калійная вайна» неўзабаве можа завершыцца. «Расеі да канца лістапада не трэба абвастраць стасункі, бо будзе Віленскі саміт, дзе будзе прымацца рашэнне аб Украіне. І ў гэты момант паказваць, як адкрытымі спосабамі Масква ўмее ціснуць і ўтрымліваць у межах Мытнага саюзу, нікому не трэба. Таму ў гэты час супрацьстаянне будзе мець схаваны і вялы характар”, – гаворыць Сяргей Жбанаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў