Пасля турмы былы палітвязень трапіў у шпіталь


Аляксандр Малчанаў, які менш за месяц таму выйшаў на волю, шпіталізаваны. У яго дыягназавалі ўнутраны крывацёк. У шпіталі Аляксандр правядзе прынамсі яшчэ некалькі дзён, магчыма, яму давядзецца зрабіць аперацыю.

АЛЯКСАНДР МАЛЧАНАЎ, БЫЛЫ ПАЛІТВЯЗЕНЬ:

У мяне быў унутраны крывацёк некалькі дзён. Цяпер нібыта яго няма, але я ляжу з кропельніцаю. Нібы, язва 12-перснае кішкі. Гэта, напэўна, наступствы турмы, бо там было сталае няякаснае харчаванне, і не атрымлівалася есці тую ежу, якую можна”.

{movie}Новыя праблемы Малчанава|right|12310{/movie}

Аляксандр Малчанаў адбываў пакаранне за кратамі ўжо двойчы. Першыя 9 месяцаў у калоніі правёў за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах у снежні 2010 года. А ў красавіку 2012-га Малчанава абвінавацілі ў крадзяжы металалому з жодзінскага заводу цяжкіх штамповак. Шмат хто палічыў прысуд палітычна матываваным. Сам жа Аляксандр сцвярджае, што мусіў збіраць металалом, бо яго не бралі на працу пасля адседкі за Плошчу.

Мар’яна Чарняева, “Аб’ектыў”, belsat.eu

Стужка навінаў