Як навучыць дзяцей размаўляць па-беларуску?


Каб дзеці загаварылі на роднай мове, іх трэба аддаць навучацца да рэпетытара, раіць берасцейка.

Распачаўся новы навучальны год. Паводле звестак грамадскага аб’яднання “Таварыства беларускай школы” (ТБШ), доля беларускамоўнай адукацыі ў Беларусі працягвае змяншацца і цяпер складае толькі 5–6 %.

Магчыма, фармальна беларускамоўных школаў больш за 5–6 %, але часта ім не хапае беларускіх падручнікаў, таму выкладанне фізікі, матэматыкі ды іншых прадметаў там ідзе на расейскай мове”, – адзначыла намесніца старшыні ТБШ Тамара Мацкевіч.

{movie}Апытанне: Як навучыць дзяцей размаўляць па-беларуску?|right|12307{/movie}

Карэспандэнты “Белсату” запыталіся ў мінакоў на вуліцах Берасця: ці трэба, каб дзеці-беларусы ведалі нацыянальную мову і што рабіць, каб навучыць іх беларускай мове?

Большасць апытаных перакананыя, што веданне беларускай мовы неабходнае як малым, гэтак і дарослым. “Нашая мова вельмі прыгожая. Я люблю беларускую мову, сама вучылася некалі ў беларускай школе. Вельмі нармальная і добрая мова”, – падкрэсліла спадарыня.

Каб дзеці ўмелі размаўляць па-беларуску, берасцейцы раяць аддаваць іх вучыцца у беларускія школы, павялічыць гадзіны выкладання роднай мовы ў расейскіх школах, навучаць дзяцей дадаткова і г. д. Праўда, не ўсе апытаныя былі гатовыя аддаць сваіх дзяцей у беларускамоўныя школы. “Цяпер больш размаўляюць па-расейску, і дзецям так лягчэй. Калі ж сітуацыя зменіцца – то можа быць”, – пракаментавала берасцейка.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Стужка навінаў