Цырымонію не прызналі законнай.
Незвычайным спосабам вырашылі паказаць глыбіню свайго пачуцця жыхары Вялікай Брытаніі Джэймз Олівэр і Кэтрын О’Конар. Пара пазнаёмілася падчас працы ў Лонданскім акварыуме 2 гады таму.
„Для нас гэтае асяроддзе найбольш натуральнае і адпаведнае, пад вадою так мірна і ціха, вакол плаваюць чарапахі… Нам сапраўды было прыемна, так што гэта было тое, што трэба”, – сказаў Джэймз.
Праўда, законнай моцы цырымонія не мела. Нарачоныя абмяняліся пярсцёнкамі ды замацавалі свае прызнанні пацалункам. Кэтрын прызналася, што цалавацца ў масках было вельмі незвычайна.
Святар Дэньел Вінчэстэр, які кіраваў сімвалічнаю цырымоніяй, застаўся „за бортам” акварыуму. Жаніх і нявеста не маглі яго чуць, таму ён даваў ім знакі. „Вяселле пад вадою – гэта ўнікальны выбар Кэтрын і Джэймза, які сапраўды даводзіць, што яны кахаюць адно аднога і любяць падводны свет”, – сказаў ён.
belsat.eu