Сяргей Дубавец прэзентаваў кнігу, якая ўводзіць у беларускую падсвядомасць


У менскай кнігарні “ЛогвінаЎ” адбылася прэзентацыя новай кнігі Сяргея Дубаўца. У яе ўвайшлі эсэ, аб’яднаныя адной агульнаю ідэяй. Скразная тэма кнігі – падмена назваў і сэнсаў. Яна названая “Errata” – гэтак жа, як і апошняя кніга паэзіі Максіма Танка. Гэта супадзенне ненаўмыснае, тлумачыць аўтар.



Гэта абсалютна выпадкова, таму што я задумаў сваю кніжку яшчэ да таго, як сваю кніжку задумаў Танк. Таму я меў поўнае права. Яшчэ да выхаду кніжкі Танка ў “Нашай Ніве” ў 90-ыя, у пачатку, была рубрыка “Errata”.

Кніга “Errata” мае падзагаловак: “Як што называецца, так і адбываецца” і падзеленая на тры раздзелы: “Словы”, “Мова”, “Народ”. Каардынатар серыі “Бібліятэка “Беларускі калегіум”, у межах якой пабачыла свет гэтае выданне, упэўнены, што гэтыя эсэ мусяць прачытаць тыя, каго цікавяць абсурдныя павароты беларускага лёсу.

{movie}Агляд падзеяў культуры (02.09.2013) |right|12290{/movie}

Гэтая кніга будзе надзвычай цікавая і рэвэляцыйная для тых, хто шукае адказы на некаторыя складаныя праблемы беларускай рэчаіснасці, якія паглыблены ў падсвядомасць. Дубавец папросту ўводзіць вас у беларускую падсвядомасць. Тэксты надзвычай цікавыя ў гэтым сэнсе”, – кажа філосаф і каардынатар серыі Алесь Анціпенка.

Кнігу “Errata” можна набыць у кнігарні “ЛогвінаЎ” па зусім сімвалічным кошце.

Іншыя тэмы: У Гомлі працуе выстава традыцыйных неглюбскіх ручнікоў, якія шакуюць нетрадыцыйнасцю, і карцінаў мастака Аляксандра Лобана, выкананых у тэхніцы “ікебагна”. Менскі пост-гардкоравы гурт “Aspirin Rose” зняў агрэсіўнае відэа ў беларускім жыце. У Менску прайшоў 15-ы фестываль перформансу “Navinki”.

Сяргей Будкін, belsat.eu

Стужка навінаў