Пяць дзён арышту за бел-чырвона-белы сцяг у метро


Сёння, 2 верасня, суд Першамайскага раёну Менску разгледзеў справу супраць Іллі Дабратвора.

За тое, што маладзён паказаўся ў метро з нацыянальным сцягам, суд пакараў яго пяццю соднямі арышту.

Актывіста затрымалі ў Менску 30 жніўня каля 20-й гадзіны на станцыі метро «Уручча». Пра гэта паведаміла ўдзельніца грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Юлія Сцяпанава, да якой Дабратвор датэлефанаваўся адразу пасля затрымання. Ён сказаў, што яго вязуць ува УУС Першамайскага раёну.

Паводле Сцяпанавай, Ілля даволі доўга ездзіў па першай лініі метро з бел-чырвона-белым сцягам. Ён выходзіў на розных станцыях і зноў заходзіў у вагоны. Такім чынам актывіст вітаў вызваленне апазіцыйнага палітыка Змітра Дашкевіча.

Цяпер Іллю трымаюць у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на вул. Акрэсціна. Са словаў Смірновай, гэтую інфармацыю пацвердзілі сёння зранку ў ЦІП. Затрыманы – актывіст зарэгістраванага ў Чэхіі руху салідарнасці «Разам».

АК, МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў