У нафтаправод «Дружба» ўрэзаліся невядомыя


Следчы камітэт распачаў справу аб крадзяжы нафты ў Драгічынскім раёне.

Магістральны нафтаправод «Дружба» ў Драгічынскім раёне прарвала ўначы з 31 жніўня на 1 верасня каля вёскі Скібічы. У выніку каля 5 кубічных метраў гаручай вадкасці разлілося па тэрыторыі 1,2 га (яна ўваходзіць у ахоўную зону нафтаправода). Ратавальнікі аднавілі пампаванне нафты.

Сёння Руслан Макарук, афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту па Берасцейскай вобласці, паведаміў, што, паводле следчых, у лесе побач з вёскаю Скібічы адбылася «несанкцыянаваная ўрэзка трубаправода, які залягае на глыбіні». Шукаюць вінаватых, прызначаная хімічная экспертыза, сума матэрыяльных стратаў вызначаецца.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН

Глядзі таксама
Каментары