Аляксандр Класкоўскі: Улады самыя абяруць сабе праціўніка на выбарах


“Этап збору подпісаў стане “момантам ісціны”, – мяркуе палітолаг Аляксандр Класкоўскі. – Менавіта тады і адыдзе большасць сённяшніх прэтэндэнтаў на пост прэзідэнта”. Усяго ў Цэнтрвыбаркам падалі 19 заяваў на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў.

На думку Аляксандра Класкоўскага, у перадвыбарчы перыяд з-за адсутнасці адзінага кандыдата дзейныя ўлады змогуць самі “выбіраць” сабе зручнага праціўніка – каго з прэтэндэнтаў зарэгістраваць у якасці кандыдата на прэзідэнта, а каго – не. “Калі быў бы адзіны кандыдата ад апазіцыі, то не зарэгістраваць яго – гэта скандал на ўсю Еўропу, і улада на гэта не пайшла б, – кажа Аляксандр Класкоўскі. – Аднак сёння на сапраўднага “адзінага” шанцаў няма”.

Паводле эксперта, застаецца вялікая імавернасць, што улады будуць дзеяць паводле сцэнароў, апрабаваных на папярэдніх прэзідэнцкіх выбарах. “Абавязкова будзе зарэгістраваны сённяшні прэзідэнт ды Сяргей Гайдукевіч, з’явіўся таксама спадар Цярэшчанка, а таксама будуць зарэгістраваныя пару палітыкаў, як іх называе афіцыйная прапаганда, “радыкальных апазіцыянераў”. Менавіта два – гэта выгадна ўладзе, бо яны разрываюць галасы апазіцыйнага электарату”.

belsat.eu

Стужка навінаў