Расейскі палітолаг: Масква можа арыштаваць чалавека Лукашэнкі


Палітолаг Станіслаў Бялкоўскі мяркуе, што Масква можа зрабіць “сіметрычны ход” у адказ на арышт генеральнага дырэктара “Уралкалію”.



Уладзіславу Баўмгертнеру
, якога затрымалі 26 жніўня, ужо выставілі абвінавачанне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Учора Следчы камітэт паведаміў пра намер распачаць крымінальную справу і супраць галоўнага акцыянера “Уралкалію” Сулеймана Керымава – некалі прыярытэтнага партнёра афіцыйнага Менску.

Масква ўжо адказала Беларусі, забараніўшы імпарт беларускага мяса, выставіўшы прэтэнзіі да малочнай прадукцыі, скараціўшы экспарт нафты і нагадаўшы пра доўг ураду Беларусі за махінацыі з растваральнікамі.

Сёння Крэмль афіцыйна запатрабаваў вызваліць кіраўніка “Беларуськалію”. Што пагражае афіцыйнаму Менску, калі ён не выканае гэтай просьбы? “Я не выключаю, што Масква можа зрабіць нейкі сіметрычны ход у адказ на арышт Баўмгертнера: знайсці чалавека, каштоўнага для ўраду Беларусі, каб затрымаць яго дзе-небудзь”, – лічыць вядомы расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі.

{movie}Расейскі палітолаг: Масква можа арыштаваць чалавека Лукашэнкі|right|12257{/movie}

Першы сакратар пасольства Расеі Гаўрыіл Мамантаў на сустрэчы з журналістам. Фота belapan.comПершы сакратар пасольства Расеі Гаўрыіл Мамантаў на сустрэчы з журналістам. Фота belapan.comСёння з Уладзіславам Баўмгертнерам сустрэліся расейскія дыпламаты. Як паведаміў журналістам пасля сустрэчы першы сакратар пасольства Гаўрыіл Мамантаў, Баўмгертнер “выглядае крыху стомленым, але адэкватным”. Баўмгертнер паведаміў дыпламатам, што ўмовы ў СІЗА нармальныя, асаблівых скаргаў ён не мае. Яго трымаюць у адзіночнай камеры. “Ён прасіў перадаць кнігу “Ганна Карэніна”, што і зрабілі. Ён таксама мае права карыстацца турэмнаю бібліятэкай. Таксама былі перададзеныя яблыкі ды вада”, – сказаў прадстаўнік амбасады.

Паводле прадстаўніка пасольства РФ, дасягнутая дамоўленасць з праваахоўнымі органамі Беларусі, што з Баўмгертнерам мінімум адзін раз на тыдзень будуць сустракацца беларускія адвакаты, якіх у яго трое. Гаўрыіл Мамантаў кажа, што Баўмгертнер прасіў паведаміць маці, што ў яго ўсё нармальна.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў