Лукашэнка не святкуе дзень народзінаў


Сёння кіраўніку Беларусі спаўняецца 59 гадоў.

Як паведаміў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Сяргей Пелюшкевіч, гэты дзень кіраўнік дзяржавы правядзе ў звычайным працоўным рэжыме.

У 2010 годзе афіцыйная біяграфія Аляксандра Лукашэнкі на сайце прэзідэнта змянілася: дзень нараджэння перанеслі з 30 на 31 жніўня 1954 года. У прэзідэнцкай адміністрацыі гэта патлумачылі наступным чынам: маці Аляксандра Лукашэнкі паступіла ў раддом увечары 30 жніўня, але нарадзіла яго ў ноч з 30 на 31 жніўня, калі пачаўся новы дзень. Раней у сельскіх радзільнях дакладны час нараджэння дзіцяці не пазначаўся, і Лукашэнку запісалі на 30 жніўня – дзень паступлення ягонай маці ў радзільню.

Прэзідэнт спакойна ставіцца да гэтага свята, і ён не надаваў яму значэння да моманту народзінаў малодшага сына Мікалая, які з’явіўся на свет 31 жніўня. Пасля нараджэння Мікалая прэзідэнт пачаў цікавіцца ў маці падрабязнасцямі свайго з’яўлення на свет і высветліў, што фактычна адзначаць дзень нараджэння трэба 31 жніўня”, – тлумачылі ў прэзідэнцкай адміністрацыі.
{movie}Чаго пажадаеце Лукашэнку на дзень нараджэння?|right|12255{/movie}
Цяпер у афіцыйную біяграфію на сайце вярнулі папярэдні дзень, 30 жніўня. Як раней тлумачыў Павел Лёгкі, на той момант кіраўнік прэс-службы прэзідэнта, гэта звязана з тым, што Аляксандр Лукашэнка не памяняў свайго пашпарту. Але насамрэч днём яго нараджэння ёсць 31 жніўня.

АК, belsat.eu, паводле БелаПАН
https://youtu.be/MjNAwPf7fww

Глядзі таксама
Каментары