У Іспаніі – вялікі бой. Тысячы людзей шпурляліся памідорамі


Натоўпы людзей узялі удзел у знакамітай Таматнай перастрэлцы, што адбылася ў іспанскім рэгіёне Валенсія.

У гарадку Буннёль, дзе жыве ўсяго 9 тыс. жыхароў, на гэтым тыдні праходзіць штогадовае свята «La Tomatina», падчас якога і адбываецца грандыёзнае таматнае пабоішча. Шпурляюцца памідорамі дзясяткі тысяч удзельнікаў – як мясцовыя жыхары, гэтак і безліч турыстаў. Апроч вясёлай перастрэлкі, удзельнікі абліваюцца таматным сокам і плаваюць у памідоравых рэках, што цякуць па вуліцах гарадка. Сёлета на забаву гараджанаў і турыстаў прывезлі ажно 130 т памідораў.

{movie}У Іспаніі адбыўся вялікі бой. Тысячы людзей шпурляліся памідорамі|right|12243{/movie}

У мэтах бяспекі ўлады Буннёлю сёлета абмежавалі колькасць удзельнікаў – з 45 да 20 тыс. Ад турыстаў сёлета ўпершыню бралі аплату: ад € 10 і больш. Нягледзячы на гэта, усе білеты раскупілі ўжо за некалькі дзён да пачатку імпрэзы. 5 тыс. білетаў зарэзервавалі ды бясплатна раздалі мясцовым жыхарам.

Гісторыя «La Tomatina» бярэ пачатак з сярэдзіны 1940-х гадоў. У канцы 50-х свята афіцыйна прызнаў горад, а ў 2002 годзе Міністэрства турызму Іспаніі прызнала міжнароднае значэнне фестывалю.

ДП, belsat.eu

Стужка навінаў