Ліст на «Белсат»: як да прыезду Баўмгертнера рыхтавалі гатэль «Еўропа»


Напярэдадні прыезду дырэктара «Уралкалію» ў гатэлі адбыўся адмысловы сход.

На электронны адрас тэлеканалу «Белсат» прыйшоў ліст ад імя працаўніцы гатэлю «Еўропа». Жанчына піша, што напярэдадні прыезду высокага госця ў гатэлі адбыўся сход, на якім далі ўказанні зняць са змены ўсіх пакаёвак. Увесь паверх абслугоўвалі староннія людзі, а ля службовага ўваходу ўвесь час дзяжурылі мікрааўтобусы «Фольксваген» без нумароў і з цёмнымі шыбамі. Персанал пазнаў Баўмгертнера, убачыўшы яго ў выданні навінаў на тэлебачанні.

Пасля размовы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам генеральнага дырэктара «Уралкалію» Уладзіслава Баўмгертнера арыштавалі на 2 месяцы, і гэты тэрмін могуць падоўжыць. Сёння ў незалежных медыях з’явілася інфармацыя пра адстаўку Мясніковіча.

Ніжэй мы змяшчаем арыгінал ліста:

«Здравствуйте!

У меня есть информация о задержанном господине Баумгертнере.

Он прилетел в Минск и поселился в Отеле Европа.

Перед его приездом на нашем предприятие (Отель Европа) состоялось собрание, на котором были даны чёткие указания снять всех горничных с этажа, на котором будет проживать этот господин. Сказав, что приезжает важный гость и его будет обслуживать другая смена горничных (никакой другой смены горничных у нас на предприятии нет). Весь этаж обслуживали совершенно посторонние люди. У служебного входа для персонала во дворе несколько дней были служебные машины без номеров с тонированными стёклами (микроавтобусы фольксваген). Причём о том, что этот господин, который находился в нашем отеле, является Баумгертнером, мы узнали вчёра из новостей. Этот человек точно проживал у нас в отеле».

АК, belsat.eu

Стужка навінаў