Беларускія кінатэатры запрацуюць з частатою 48 кадраў на секунду


Ад формы кароткай – да поўнага метру і шырокага экрану. 25 кадраў на секунду – даўно забытае мінулае. У менскія кінатэатры крочыць тэхналогія, якая дазваляе глядзець фільмы з частатою 48 кадраў на секунду. Да паказу фільму пра Хобіта ў нас не паспелі, але ўсе чарговыя падобныя стужкі кінатэатры “Беларусь”, “Мір”, “Бярэсце”, “Аўрора” прымуць і пакажуць пры поўнай гатоўнасці.



У гэтую версію вераць асноўныя прадзюсары і кінарэжысёры свету, – перакананы дырэктар “Кінавідэапракату” Васіль Коктыш. – Калі верыць Джэймз Кэмэран, значыць, безумоўна, наступны “Аватар” (а ўжо рыхтуюцца адразу дзве часткі працягу) выйдзе з улікам частаты 48 кадраў на секунду”.

{movie}Агляд падзеяў культуры (28.08.2013)|right|12228{/movie}

На думку генеральнага дырэктара беларускага кінаманапаліста, дзеля працы ў нармальным рэжыме Менску не хапае яшчэ чатырох мультыплексаў. Цяпер вядуцца перамовы пра пабудову чатырохзалавага кінатэатру ў Каменнай Горцы. Наяўныя ж кінапляцоўкі трэба рэканструяваць. Пакуль што рэканструкцыя закранула кінатэатр “Ракета”, аднак тэхнічнага ўмяшання патрабуюць яшчэ “Масква” і “Перамога”.

Іншыя тэмы: Experty.by найлепшым альбомам года назвалі кружэлку “Traukamurauka” гурта “Kriwi”. Улады распавялі, як будуць адбывацца святкаванні Дня пісьменнасці ў Быхаве. Канал MTV раздаў узнагароды за найлепшыя кліпы, найбольш статуэтак сабраў Джастын Тымбэрлэйк.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Стужка навінаў