Расея скарачае экспарт нафты і заклапочаная якасцю беларускіх харчоў


Беларускія нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы могуць недаатрымаць у верасні з Расеі 400 000 тонаў нафты, а беларускія харчы пільна правярае Расспажыўнагляд.



Інфармацыю пра скарачэнне экспарту нафты ў Беларусь падае “РИА Новости”, спасылаючыся на заяву віцэ-прэзідэнта кампаніі “Транснафта” Міхаіла Баркова.

Каб пазбегчы тэхналагічных праблемаў на нафтаправодзе “Дружба”, патрэбная будзе замена трубы. З 1 верасня ў кірунку Беларусі скароцяцца пастаўкі нафты ў аб’ёме 400 000 тонаў – па 200 на Мазырскі НПЗ і на “Нафтан”, – сказаў чыноўнік.

На афіцыйных старонках “Транснафты” і нафтаправоду “Дружба” інфармацыі пра гэта аднак няма.

Расспажыўнагляд у сваю чаргу канстатуе праблемы з якасцю і бяспекаю беларускіх харчоў, асабліва малочнай прадукцыі.

Расейскае ведамства заўважае аслабленне кантролю з беларускага боку, працягваючы здзяйсняць свой кантроль. Пакуль жа ніякай забароны на экспарт беларускай прадукцыі ў Расею не ўводзіць.

ДП, belsat.eu

Стужка навінаў