Зміцер Дашкевіч: Саня сам сябе зарывае


“Больш за ўсё хочацца пабыць разам”. Наста і Зміцер Дашкевічы падзяліліся з “Белсатам” планамі на будучыню і распавялі пра адчуванні пасля доўгага расстання.



Я бачу, што Зміцер у добрым настроі, у баявым духу. Ён абсалютна не змяніўся… Я бачу, што Змітра турма не зламала, і ён застаўся такі самы, якім я яго памятаю”, – адзначыла Наста Дашкевіч пасля спаткання з мужам.

Дзяячка адзначыла, што мела ўражанне, нібы Зміцер нікуды і не знікаў: “Я з ім размаўляю, яго бачу – ён побач. Мне здаецца, што я з ім бачылася ўчора. Два гады, восем месяцаў і дзесяць дзён – як бы не было”.

{movie}Зміцер Дашкевіч: Такія ўражанні, што я не сядзеў ніколі |right|12227{/movie}

Такія ўражанні, што я не сядзеў ніколі”, – адзначыў Зміцер Дашкевіч.

Над лідарам “Маладога фронту” ўсталявалі прэвентыўны нагляд, але палітвязень падкрэсліў, што ў нашай краіне кожны актыўны дзеяч усведамляе, што можа апынуцца за кратамі.

Зміцер Дашкевіч адзначыў, што ў турме рэгулярна чытаў беларускую прэсу і ў курсе ўсіх падзеяў, што адбываюцца ў Беларусі.

{movie}Наста Дашкевіч: Чым больш Зміцер есць мяса, тым больш прыходзіць у сябе |right|12226{/movie}

Можна зрабіць выснову, што галоўны палітычны герой губляе сувязь з рэчаіснасцю. Пасля спаткання з прэм’ерам людзі трапляюць у турму, кабаноў вывозяць з хатаў вяскоўцаў, як у Другую сусветную. Мяркую, што Саня сам сябе ўжо зарывае канчаткова”, – адзначыў дзеяч.

У суботу Зміцер і Наста будуць вянчацца, бо кажуць, што роспіс у турме нельга назваць шлюбам. Праўда, вянчанне пройдзе без сведкаў, бо тыя былі ўжо ў турме на рэгістрацыі. Маладыя лічаць, што варта, каб турэмныя сведкі іхнага саюзу былі адзінымі.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў