Намеснік міністра фінансаў Расеі: Не ведаю, ці можна нам ехаць у Беларусь


Арышт кіраўніка «Уралкалію» напалохаў нават чыноўнікаў у Расеі. Намеснік міністра фінансаў РФ гаворыць, што інцыдэнт не паўплывае на рашэнне аб чарговым крэдыце ЕўрАзЭС, аднак сумняецца: ці можна ехаць у Беларусь.

Адказваючы на пытанне пра тое, як падзеі вакол затрымання Баўмгертнера могуць адбіцца на крэдытаванні Беларусі з фонду ЕўрАзЭС, прадстаўнік Мінфіну сказаў, што не стаў бы змешваць гэтыя пытанні. «Я не змешваю», – сказаў ён, у той жа час прызнаўшы, што кантакты могуць ўскладніцца. «Гэта ж людзі ўсё. Ехаць нам, напрыклад, можна туды ці нельга?» – адзначыў Сторчак. На ягоную думку, такія рэчы ўплываюць на працэс, але не ўплываюць на канчатковыя мэты: «Гэта эпізод. Можа, і непаразуменне».

Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС у чэрвені 2011 года прыняў рашэнне вылучыць Беларусі стабілізацыйны крэдыт 3 мільярды долараў. Менск ужо атрымаў пяць траншаў крэдыту на 2,56 млрд.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў