«Дажынкі» давядуць да турмы?


Некалькі крымінальных справаў распачатыя па правяранні аб’ектаў у Жлобіне, што будуюцца да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2013», які пройдзе ў верасні.

У горадзе вядуць работы ў рэканструкцыі ды ўзвядзенні будынкаў, замене асфальту і добраўпарадкаванні сумежных тэрыторыяў. Усяго маюць пабудаваць, рэканструяваць і адрамантаваць 273 аб’екты.

Як паведамляе аддзел інфармацыі ды грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкаму, 23 жніўня Жлобінскі раённы аддзел СК паводле матэрыялаў АБЭЗ Жлобінскага РАУС распачаў справу адпаведна з ч. 2 арт. 210 Крымінальнага кодэксу (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні службовай асобы ПП «Жлобінметалургбуд». Падазроны з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў на папярэднюю змову з двума работнікамі прадпрыемства ўчыніў крадзеж уцяпляльных блокаў з пенашкла на Br 4,29 млн пры выкананні працаў на адным з аб’ектаў.

Тры факты крадзяжу дызельнага паліва выяўленыя падчас аналізу выдаткавання грашовых сродкаў, накіраваных на рэканструкцыю рэспубліканскай аўтамабільнай аўтадарогі М-5 Мінск–Гомель. Паліва выкрадалі матэрыяльна адказныя асобы дарожна-будаўнічых прадпрыемстваў, якія ўкладваюць асфальтабетоннае пакрыццё на адцінку Жлобін–Гомель. Распачатыя крымінальныя справы.

МЛ, паводле БелаПАН

Стужка навінаў