«Тры чарапахі» прагучалі ў Любчанскім замку з прычэпа трактара


https://youtu.be/OQYCJ3xct2M
Песні гурта «N.R.M.» гучалі ў гэты вечар не толькі ў Дудутках, але і ў Любчанскім замку. Тут выступаў Піт Паўлаў са сваймі паплечнікамі. Канцэрт прайшоў у фармаце аўтарскага вечара гітарыста, а цяпер і вакаліста гурта «N.R.M.», лідара фолк-праекту «Pete Paff».

«Для мяне гэта сакральнае месца. Я падарожнічаў па Нёмне і знайшоў замак, пра які нават не чуў. І вырашыў яго наведаць. І калі мы сюды прыехалі з Янам-Вінцэнтам, былі здзіўленыя, што існуе невялічкае кола энтузіястаў, якія на ўласныя сродкі ды ўласнымі рукамі аднаўляюць цэлы замак», – распавёў Піт Паўлаў.
{movie}Агляд падзеяў культуры (26.08.2013) |right|12191{/movie}
Музыкі прыехалі на запрашэнне фонду «Любчанскі замак», які аднаўляе гістарычную каштоўнасць. Свой унёсак у гэтую справу зрабілі ўжо больш за тысячу валанцёраў.

«На Любчанскім замку працуюць выключна героі. Бо працуюць задарма, падчас свайго адпачынку, часта ахвяруючы свае сродкі. Працаваць добра, але часам хочацца яшчэ і адпачываць. Працуем 12 гадзінаў на дзень і хочацца паслухаць музыку. Хацелася б, каб іншыя музыканты таксама прыязджалі да нас», – зазначыў дырэктар фонду «Любчанскі замак» Іван Пячынскі.

Напрыканцы канцэрту Піта Паўлава з калегамі прысвяцілі ў пачэсныя валанцёры з правам пажыццёвага бясплатнага наведвання Любчанскага замку. Піт адказаў узаемнасцю і раздаў гледачам сувеніры.

Сяргей Будкін, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары