Прыгажуні з усяго свету пабывалі ў Лідзе на «Вяселлі караля»


Удзельніцы міжнароднага конкурсу прыгажосці «Miss Supranational» знаёмяцца з Беларуссю.



Фінал міжнароднага конкурсу прыгажосці адбудзецца 6 верасня ў Палацы спорту ў Менску. Ужо тыдзень 80 удзельніцаў «Miss Supranational» з усяго свету гасцююць у Беларусі ды знаёмяцца з яе культураю і традыцыямі.

Гэтак, у Полацку прыгажуні ўбачылі Сафійскі сабор, наведалі Спаса-Ефрасіннеўскі манастыр, у Віцебску прайшліся па Палацы губернатара, наведалі Дабравешчанскую царкву, летні амфітэатр «Славянскага базару», Дом-музей Марка Шагала. У Лідзе канкурсанткам паказалі касцюмаваную праграму «Вяселле караля ў замку Гедыміна». У Горадні фіналістак чакала вандраванне на цеплаходзе па Аўгустоўскім канале. Апроч таго, дзяўчаты вывучылі беларускія народныя танцавальныя элементы і брылі ўдзел у харэаграфічным свяце.

Конкурс «Miss Supranational» уваходзіць у лік самых прэстыжных форумаў прыгажосці на планеце, ён – трэці паводле прэстыжнасці пасля «Міс свету» і «Міс сусвет».

Доўгі час ён праводзіўся выключна ў Лацінскай Амерыцы, аднак з 2009 года перамясціўся ў Еўропу. З 2009-га да 2012 года ён праходзіў у Польшчы, а сёлета – у Менску. Беларусь на конкурсе рэпрэзентуе 17-гадовая студэнтка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту транспарту з Гомля Вераніка Чачына.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў