Фотафакт: Сасновыя шышкі ў краме патаннелі на 2 тыс. руб.


У суполцы «Беларускія рагатулькі» ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» інтэрнаўты выклалі здымак сасновых шышак, якія прадаюцца са зніжкаю – усяго за 7 990 руб. за кг.

Ранейшая цана шышак – 10 120 руб. Інтэрнаўты даводзяць, што шышкі прадаюць у адной з крамаў сеткі «Родная сторона». У якім горадзе гандлююць таварам, што бясплатна ляжыць у Беларусі пад кожнаю сасною, – не паведамляецца. Крамы «Родной стороны» ёсць ува ўсіх буйных беларускіх гарадах.

«Каму патрэбныя шышкі? Гэта для хатніх вавёрачак?» – жартаўліва пытаюцца інтэрнаўты. «Трэба было б яшчэ дадаць краіну паходжання – Уругвай або Венесуэлу», – раяць іншыя. «Купляйце беларускае, панове!» – з іроніяй зазначаюць трэція.

Максім Ярашэвіч, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары