Маладыя і старыя з крыжамі на плячах. У Курапатах прайшла вялікая талака (Фота)


У мемарыяле аднавілі 100 крыжоў.

24 жніўня ва ўрочышчы Курапаты адбылася чарговая талака, падчас якой прыбралі месцы масавага пахавання ахвяраў сталінскага тэрору.

Актывісты Кансерватыўна-хрысціянскай партыі – БНФ замест старых усталявалі 100 новых крыжоў. У талацэ брала ўдзел шмат моладзі, што не цуралася не ўласных плячах цягаць нялёгкія шулы для крыжоў.

Валанцёрскія «суботнікі» на прапанову ініцыятывы «За ўратаванне Курапатаў» рэгулярна праводзяцца ў народным мемарыяле з 25 траўня гэтага года.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў