У затрыманага аператара выдалілі знятае


Міліцыянты схапілі відэааператара інфармацыйнай агенцыі БелаПАН Васіля Сямашку, калі той выконваў рэдакцыйнае заданне.

Журналіста затрымалі каля Кастрычніцкага РУУСу Менску, калі ён здымаў на відэакамеру актывістаў кампаніі «Гавары праўду!», якія выходзілі з пастарунку. Сёння дзеячаў даставілі ў РУУС Кастрычніцкага раёну, а праз некалькі гадзінаў пачалі адпускаць.

Пратрымаўшы гадзіну, міліцыянты відэааператара адпусцілі, папярэдне выдаліўшы адзняты матэрыял – інтэрв’ю з намеснікам старшыні грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» Андрэем Дзмітрыевым.

Паводле Сямашкі, выдаленне знятага сюжэту міліцыянты патлумачылі тым, што інтэрв’ю адбывалася на тле будынку РУУСу. Ніякіх папераў у дачыненні журналіста ў міліцыі не складалі.

Сямашка паведаміў, што міліцыянты ставіліся да яго «нармальна», аднак не патлумачылі прычыны, праз якую адбылося затрыманне.

МЯ, belsat.eu, паводле БелаПАН

Стужка навінаў