КДБ спрабаваў перашкодзіць маладафронтаўцам павіншаваць палітвязняў


Працаўнікі спецслужбаў спынілі акцыю актывістаў “Маладога фронту”, якія мелі намер павіншаваць з Днём святога Валянціна вязняў следчага ізалятару КДБ у Менску.

Актывісты арганізацыі збіраліся перадаць віншавальныя паштоўкі сваім таварышам. Пачатак акцыі планаваўся на 10-ю гадзіну. Аднак працаўнікі спецслужбаў затрымалі маладафронтаўцаў яшчэ да пачатку акцыі, на падыходзе да будынку КДБ.

Аднак адной з актывістак удалося пазбегчы арышту. Ганна Шаруба перадала віншавальныя паштоўкі для зняволеных маладафронтаўцаў Насты Палажанкі ды Алеся Кіркевіча, якія сядзяць у «амерыканцы». Яна адзіная дайшла да будынку КДБ праз узмоцненыя пасты міліцыі ды апранутых у цывільнае спецслужбоўцаў. Намесніка старшыні «Маладога фронту» Міколу Дземідзенку, які нёс вялізныя чырвоныя паштоўкі ў выглядзе сэрцаў, затрымалі на падыходзе і адвезлі ў Маскоўскі РУУС. Пазней яго адпусцілі без складання пратаколу, як паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.

belsat.eu

Стужка навінаў