153 гады таму пакаралі смерцю Кастуся Каліноўскага


22 сакавіка 1864 у Вільні расейскія ўлады публічна пакаралі смерцю Кастуся Каліноўскага. Нацыянальнага героя беларусаў, а таксама чатырох ягоных паплечнікаў, павесілі на гандлёвым пляцы Лукішкі.

Царскі суд прыгаварыў кіраўніка паўстання 1863 года да расстрэлу. Аднак вядомы сваёй жорсткасцю ў падаўленні паўстання расейскі генерал Мураўёў выказаўся за павешанне.

Рэжысёр Валеры Мазынскі зняў для «Белсату» фільм пра Каліноўскага, чыя прэмʼера прайшла з аншлагам у Менску і Варшаве.

Кінааповед мае надзвычай арыгінальную форму – апошнія дні Кастуся Каліноўскага перад смяротным пакараннем рэканструюе тэатральная трупа, якая спрабуе асэнсаваць для сябе асобу паўстанцкага лідара, звяртаючыся да дакументаў эпохі ды сведчанняў сучаснікаў Каліноўскага.

Чытайце больш >>>

Стужка навінаў