У менскай лабараторыі contemporary dance вучаць целы гаварыць за сябе


https://youtu.be/sjYu2C6No-Q
Паспяховая беларуская танцорка і харэограф Вольга Лабоўкіна падумала, што вакацыі – добры час для самаўдасканалення. У Рэспубліканскім цэнтры дзіцячай творчасці Вольга праводзіць майстар-клас па кантэмпарары-дансу – не тое, каб зусім незнаёмым беларускаму гледачу кірунку ў танцы, але ўсё ж па-ранейшаму не да канца ў нас развітым. Вольга кажа, што самае важнае ў сучасным танцы – тэхніка адчуванняў.

«Гутарка вядзецца пра такія паняцці, як разняволенне і сцісканне, шмат чаго тлумачыцца на асацыятыўным узроўні. Гэтымі параметрамі кантэмпарары адрозніваецца ад іншых кірункаў, дзе ёсць свая танцавальная база, якой прытрымліваюцца як асновы», – кажа Вольга.
{movie}Агляд падзеяў культуры (22.08.2013)|right|12146{/movie}
Апроч фізічнага аспекту выканання рухаў, удзельнікаў майстар-класу цікавяць адказы на пытанні: што ёсць нагодаю для руху? Як дасягнуць узроўню, пры якім цела не мусіць нічога ўвасабляць, але гаворыць самоt за сябе? Важнае на занятках і пытанне камунікацыі з гледачамі, глыбокі кантакт.

«Беларускі глядач вельмі ўдзячныz, я ўжо магу параўнаць нашых гледачоў з гледачамі ў іншых краінах, дык вось? для беларусаў я люблю танчыць. Можа, гэта праз тое, што Беларусь – мая Радзіма, але бачу, што тут людзі адгукаюцца на танец», – разважае Лабоўкіна.

Сённяшнюю лабараторыю танцу зарганізавалі для ўжо падрыхтаваных людзей, знаёмых з танцам. Аднак Вольга ладзіць і іншыя – для пачаткоўцаў, для дзетак. Наступная ж адбудзецца ўжо ў лістападзе.

Іншыя тэмы: Гурт «Re1ikt» зняў відэа з абрадаваю лялькаю ў Лошыцкім парку. Актор Раман Падаляк прывёз галоўную ўзнагароду прэстыжнага тэатральнага фестывалю «Vasara» за ролю ў спектаклі «Дзяды».

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары