Сяргей Міхалок: Усе ісціны – у буквары і размалёўках


Лідар гурта “Ляпіс Трубяцкой” распавёў “Белсату” пра новы альбом.

Паводле Сяргея Міхалка, у альбоме закранаюцца сур’ёзныя тэмы, але “ў межах поп-культуры”. “Эвалюцыя сучаснага рацыянальнага чалавека, на жаль, абапіраецца на плыні дастаткова тупых і спрэчных перакананняў, – кажа Сяргей Міхалок. – А мне здаецца, эвалюцыя чалавецтва – гэта ланцуг бясконцых сумневаў. Вось пра гэта ўвесь альбом, таму мы яго назвалі гэтак па-дзіцячы – “Вясёлыя карцінкі”.

У запісе “Вясёлых карцінак” удзельнічалі шмат якія запрошаныя музыкі, актыўна выкарыстоўваліся народныя ды электронныя інструменты, паведамляе афіцыйны сайт гурта. Аднак пры ўсёй эксперыментальнасці аранжаванняў, песні, што ўвойдуць у новы альбом, атрымаліся нашмат больш камерныя ды лірычныя ў параўнанні з творамі “Ляпісаў” за апошнія чатыры гады.

“Усе ісціны ёсць у буквары і дзіцячай размалёўцы, – упэўнены рок-спявак. – Я за дзяцінства. Бо ў дзяцінстве ўсім кажуць: “любі маму”, “сябруй у двары з хлопчыкамі ды дзяўчаткамі”. Мы ж у дзяцінстве не пытаем: а хто твой тата, у каго ты верыш, якія твае палітычныя погляды?”

belsat.eu

Стужка навінаў