Кот выжыў, дзякуючы сабаку


https://youtu.be/Vl1bhzkBNME
Доза раскіданай для пацукоў атруты, якую з’еў кот, была смяротная.

Ветэрынар ў Новай Зеландыі выратавала жыццё ката Роры, зрабіўшы яму пераліванне крыві. Донарам стаў сабака. Замаўляць кашэчую кроў не было часу, бо атрута хутка дзейнічала. Таму гаспадыня пацярпелага Кім Эдўардс звярнулася па дапамогу да сваёй сяброўкі Мішэл Ўітмар, якая мае чорнага лабрадора Macy.
{movie}Кот выжыў, дзякуючы сабаку|right|12144{/movie}
Ветэрынар Кейт Гэлер распавяла, што падчас вучобы ім не казалі пра магчымасць гэткай аперацыі: «Такога прыкладу ў падручніках вы не знойдзеце». Паводле яе, сітуацыя патрабавала імгненнага рашэння, была дарагая кожная хвіліна.

Пасля аперацыі абедзве жывёліны пачуваюцца добра, ніякіх пабочных эфектаў няма. Паводле медыяў, у крыві катоў няма антыцелаў, якія б канфліктавалі з сабачаю крывёю. Таму ў пацыента былі ўсе шанцы аднавіць у крыві ўласныя чырвоныя цельцы.

АК, МЯ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары