Маладая мастачка Саяпіна-Гендрусева вызначыла дамінанты на жаночым целе


https://youtu.be/6VRGb9OCS6Q
Толькі вочы, толькі вусны, толькі жанчына, толькі пачуццё. У галерэі менскай бібліятэкі імя Пушкіна, што на вуліцы Гікалы, адкрылася дэбютная выстава маладой мастачкі Надзеі Саяпінай-Гендрусевай, прысвечаная дамінантам. Адная з серыяў, выстаўленых на суд гледачоў, – мікракосмас асобных частак жаночага цела.

“Калі я дакранаюся да вобразу чалавека, ягонага цела, я спрабую паказаць невялічкую частку, спрабую паказаць яе больш дэталёва, апісаць з пачуццямі”, – кажа мастачка.
{movie}Агляд падзеяў культуры (21.08.2013)|right|12140{/movie}
Яшчэ адная серыя, паказаная на выставе, – гэта партрэты вядомых жанчын. Назва серыі – “Публічныя імёны вялікіх жанчын”. Сама аўтарка тлумачыць, што выбірала гераінь для стварэння карцінаў таксама паводле прынцыпу дамінанты.

“Гэтыя жанчыны даволі знакамітыя, шмат ёсць яшчэ больш знакамітых людзей, – кажа Надзея. – Але гэтыя жанчыны атрымалі пэўныя мянушкі. І гэтыя вобразы зрабіліся дамінантамі ў іхнай творчасці”.

Наведнікі выставы могуць выбраць карціну, якая ім прыйшлася найбольш даспадобы, і прагаласаваць за яе. Твор, які збярэ найбольш сімпатыяў, пойдзе з малатка, а сродкі перададуць дзецям-інвалідам. Паспрыяць мастацтву і дабрачыннасці кожны можа да 1 верасня.

Іншыя тэмы: 600 навукоўцаў прыехалі ў Менск на міжнародны кангрэс славістаў. У клубе “Re:Public” выступіць самы гучны гурт Нью-Ёрку “A Place to Bury Strangers”. Адмыслоўцы вылічылі, хто з музыкаў правёў больш за ўсіх гадзінаў на сцэнах фестывальнага лета.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары