«Прайдзісвет» дакаціўся да Магілёва


https://youtu.be/GY-3B6ndXkE
Часопіс “Прайдзісвет”, згодна з уласнаю назваю, падарожнічае па зямлі ды якраз дабраўся да ўсходняй сталіцы Беларусі.

У Магілёве на “Коле сяброў” удзельнікі літаратурнага руху зладзілі дзве прэзентацыі ў адной. Прысутным адкрылі сакрэт двух новых містычных перакладаў – “Маскі чырвонае смерці” Эдгара Элана По і зборніка дэтэктыўнага апавядання розных аўтараў. Кнігі належаць адразу да дзвюх серыяў – “Постскрыптум” часопісу “Прайдзісвет” і “Кнігарні пісьменніка”.
{movie}Агляд падзяў культуры|right|12115{/movie}
“Рыхтуючы дэтэктыўны зборнік, мы разумелі, што, па-першае, дэтэктыў – жанр папулярны, таму ён будзе цікавы людзям, – распавядае перакладніца Ганна Янкута. – Па-другое, зборнік можа мець поспех ва ўніверсітэцкіх выкладчыкаў, бо ў ім ёсць праграмныя творы”.

Укладальнікі “Прайдзісвету” адзначаюць, што жанр дэтэктыву – не такі ўжо лёгкі ды поп-культурны, як можа падацца.

“Дэтэктывы пісалі людзі, якіх у нізкім гусце не западозрыш. Той самы Гілбэрт Кіт Чэстэртан, якога цяпер збіраюцца бэатыфікаваць, або Хорхэ Люіс Борхэс – у нас яго няма, але ён пісаў дэтэктывы. Дэтэктыў – гэта толькі матэрыял, сказаць праз які можна ўсё, што заўгодна”, – кажа перакладніца Кацярына Маціеўская.

Убачыць, як пераклады паўстаюць і збіраюцца ў кнігі ў рэальным часе, можна на сайце prajdzisvet.org.

Іншыя тэмы: Новыя кліпы знялі ды прэзентавалі беларусы з гуртоў “Prosspekt”, “Botanic Project”, а таксама амерыканская скандалістка Лэдзі Гага. У Нью-Ёрку адкрылася выстава мяккіх партрэтаў фатографа ХІХ стагоддзя Джульі Маргарэт Кэмэран.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары