«Wargaming» абвесцілі дзень рэлізу «World of Warplanes»


Айчынная кампанія, што з’яўляецца адным найбольш паспяховых сусветных выдаўцоў інтэрнэт-гульняў, вядомая перадусім MMO-аркадным танкавым сімулятарам “World of Tanks” (WoT) паведаміў, што ўжо 25 верасня выйдзе доўгачаканы сімулятар паветраных баёў.

{movie}Трэйлер “World of Planes”|left|12113{/movie}

Гэтаксама, які і “WoT”, гульня будзе бясплатная з магчымасцю даплаты. Прычым у тых, хто вырашаць патраціцца на гульнёвы працэс, не будзе практычна ніякіх перавагаў перад рэштаю карыстальнікаў. Але платны акаўнт у гульні, напрыклад, прыспешыць атрыманне досведу за баі, што хутчэй адкрые новыя машыны.

Гульня прысвечаная залатому перыяду самалётабудавання – ад біпланаў пачатку 1930-х гадоў да знішчальнікаў часоў Карэйскай вайны. Карыстальнікі атрымаюць доступ да машынаў чатырох нацыяў – асноўных стваральнікаў баявых самалётаў тых часоў: СССР, Нямеччыны, ЗША і Японіі. Як гэта было ў выпадку танкавага сімулятара, спіс будзе пашырацца – гэтак, плануецца дадаць самалёты Вялікай Брытаніі ды іншыя.

Акрамя распрацоўнікаў з “Wargaming”, у верасні варта звярнуць увагу на праект айчыннай індзі-студыі “Aterdux Entertainment”. Яны прэзентуюць пакрокавую стратэгію з элементамі РПГ “Легенды Эйзэнвальду”. У ёй гулец трапіць у сярэднявечны фантазійны сусвет. Адрозна ад большасці пакрокавых стратэгіяў, баявая сістэма “Эйзэнвальду” абяцае быць больш дынамічная з большаю колькасцю дзеянняў за адзін рух. Азнаёміцца з бэта-версіяй гульні можна праз папярэднюю замову на старонцы студыі.

{movie}Трэйлер “Легендаў Эйзэнвальду”|right|12114{/movie}

Пачатак навучальнага года зробяць яшчэ больш цяжкім пара замежных гігантаў, якія выходзяць таксама акурат у верасні. 17 верасня на кансолях выйдзе “Grand Theft Auto V” з адкрытым гульнёвым светам для ахвочых бліжэй пазнаёміцца з цяжкаю працаю наркабаронаў і злодзеяў ЗША. А на самым пачатку месяца ў крамах з’явіцца чарговы шэдэўр англійскай “Creative Assembly”. Рэанімацыя гіта 2004 года “Rome: Total War” з парадкавым нумарам II яшчэ перад рэлізам атрымала першыя ўзнагароды практычна на кожнай значнай выставе камп’ютарных гульняў. Ахвотнікі перапісаць гісторыю старажытнага свету або проста захапіць палову зямнога шару не могуць прапусціць гэтага прадукту.

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў