«Белавія» заўважыла «напружаную абстаноўку» ў Егіпце


Авіякампанія прыняла рашэнне прыпыніць чартэрныя рэйсы ў гэтую краіну ў верасні. Да канца жніўня рэйсы будуць збольшага вывазнымі, аднак аматары адпачынку пад гук стрэлаў усцяж могуць выбрацца паглядзець на піраміды.

На мінулым тыдні Міністэрства спорту і турызму заклікала беларускія турыстычныя кампаніі прыпыніць туры ў Егіпет і цалкам вяртаць грошы ўсім тым, хто адмаўляецца ад падарожжа ў гэтую краіну.

Тым часам расейскія турфімы не збіраюцца спыняць продажу пуцёвак, больш за тое, як даведаўся «Маскоўскі камсамолец», некаторыя нават і не ведаюць пра сітуацыю ў Егіпце.

Супрацьстаянне паміж прыхільнікамі ды праціўнікамі зрынутага прэзідэнта Мэгэмэда Мурсі працягваюцца з 26 чэрвеня. Тое, што пачыналася, як шэраг акцыяў пратэсту, мае ўсе шанцы ператварыцца ў грамадзянскую вайну. У краіне ўвялі надзвычайнае становішча, а колькасць ахвяраў наблізілася да тысячы асобаў.

УШ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары