Уладзіміра Яроменка прыгаварылі да 3 месяцаў арышту


Суддзя суда Першамайскага раёну сталіцы Леанід Ярмоленкаў усё ж знайшоў доказы парушэння прэвентыўнага нагляду з боку маладафронтаўца. Што праўда, пакуль што Яроменак застаецца на свабодзе і мае 10 дзён на апеляцыю. На судзе актывіст адмовіўся даваць паказанні, патлумачыўшы гэта тым, што не хоча зацягваць разгляду справы.

У першы дзень суда былы палітвязень распавёў “Белсату”, чаму ж ён “не стаў на шлях выпраўлення”.

Уладзіміра Яроменка вінавацілі ў парушэнні правілаў прэвентыўнага нагляду. Пракурор патрабаваў год пазбаўлення волі. Парушэнне знайшлі 14 ліпеня – маладзён акурат вянчаўся ў гэты дзень, як яму затэлефанаваў следчы і папрасіў з’явіцца на прафілактычную размову. Нягледзячы на тое, што размову атрымалася перанесці на два дні, ужо 16-га Яроменак даведаўся пра завядзенне супраць яго крымінальнай справы датаванай… 24 траўня.

Актывіста «Маладога фронту» арыштавалі ў студзені 2011 года паводле справы аб масавых закалотах. Тады Яроменак атрымаў тры гады зняволення, але ўжо ў жніўні яго вызвалілі разам з шэрагам іншых фігурантаў «закалотаў».

УШ, belsat.eu

Стужка навінаў