У «Шаблях» затанчылі «мужыцкія» танцы Ігната Буйніцкага


https://youtu.be/slCDhszxlR0
На легендарным хутары на выходных прайшло фолк-свята ў гонар гадавіны з дня нараджэння заснавальніка першага прафесійнага беларускага тэатру Ігната Буйніцкага. Аднак імпрэзу вырашылі ладзіць не тэатральную, а танцавальную.

«Ён быў вельмі таленавіты танцор, – тлумачыць рэжысёр свята Андрэй Жураўскі. – Ён ведаў беларускія танцы, запісваў іх і вучыў ім. Моладзь ехала на конях да дзядзькі Ігната, каб патанчыць гэтыя танцы, танчылі да раніцы, а потым ішлі ў поле».

Таму вялікая ўвага на гэтым буйніцкім фэсце прысвячалася менавіта танцам, танчылі тут і тыя, хто паспеў недзе прыдбаць нацыянальны ўбор, і тыя, каго ўпершыню захапіла ідэя народных скокаў. Некалі менавіта дзякуючы Буйніцкаму «мужыцкі» танец заняў сваё месца на сцэне.
{movie}Агляд падзеяў культуры|right|12100{/movie}
«Мы гасцей пазнаёмілі з кніжыцаю Ігната Буйніцкага, – кажа студэнтка Універсітэту культуры Тацяна Юхнік. – Ён запісваў туды фальклор – танцы, спевы. Усё гэта мы сёння паказалі на сцэне».

Арганізатары фэсту Буйніцкага падобную імпрэзу плануюць правесці і налета.

Іншыя тэмы: «Ляпісы» і «Сцяна» выступілі на найбуйнейшым украінскім фестывалі «Захід». «Магілёўскія майстры» напярэдадні Яблычнага спасу зладзілі распіццё гарбаты і выставу яблыкаў, выкананых у розных тэхніках. Саша Моцарт выступіў у нядаўна адкрытай гомельскай кавярні «Кватэрнік», якая мае на мэце зрабіцца цэнтрам жывой аўтарскай музыкі.

Адэля Дубавец, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары